Главная              Рефераты - Разное

Родная мова і яе значэнне. - сочинение

Хто езьдзіў па чужых краях,той,напэўна прыкмеціў,што там усе людзі гавораць адною моваю.Німа там розьніцы ў гаворцы.Сяляне і работнікі,папы і чыноўнікі,паны і купцы ў крамах-усе гавораць аднака:у Францыі-па-французку,у Англіі-па-ангельску,у Нямеччыні-па-нямецку,у Польшчы па-польску.Толькі у нас,на Беларусі,гавораць ні аднака:сяляне адною моваю,беларускаю,або,як кажуць,простаю,а паны і чыноўнікі-іншаю мовай,-расейскаю.
Чаму гэта так,чаму ў іншых народаў адна мова ў паной і работнікаў,а ў нашым краю дзьве мовы:нібы-та панская і простая,сялянская?Ці ж гэта праўда,што беларуская мова простая?Хіба беларуская мова горшая,ці няздатная да нічога,што паны на ёй ні гавораць,а нікаторыя сяляне саромяццаі,патураючы панам,намагаюцца гаварыць па-панску,або “па-благароднаму”?Не,ні горшая нашая мова за іншыя,а можа яшчэ і лепшая і гаворыць на ёй цэлых 10 мільёнаў людзей,якія ўсе разам складаюць адзін Беларускі народ,меўшы колісь сваю слаўную і магутную дзяржаву.
А толькі паны і іншыя з простых сялянскіх людзей,атрымаўшых дурную адукацыю ў царскіх школах і зрабіўшысь праз тое нібы-та панамі,цураюцца свайго роднага і гавораць не нашаю роднаю Беларускаю моваю,а маскоўскаю.Таксама і ніграматны хлопец з вёскі,трапіўшы на заработкі ў горад ці куды небудзь на Маскоўшчыну,вярнуўшыся да дому,пачынаў ламаць сваю гаворку па чужому і пакепліваць з свайго роднага,беларускага.Ні адзін народ гэтага не робіць,-ні паляк,ні расіян,а толькі было ў нас ды на Украіне.
А пачалося у нас гэтае двуязычча праз тое,што народ наш беларускі доўга быў пад чужым панаваннем:сьперша пад Польшчаю,а потым пад маскоўскаю уладаю.І толькі колі-сь то Беларусь была вольнаю,ні ад каго нізалежнаю,і жыла сваім няўласным дзяржаўным жыццём.Але суджана было ёй страціць сваю незалежнасьць,пайсьці пад уладу чужынцаў і перажыць горкую долю,-долю зьдзеку,паняверкі і нілюдзкага гвалту.
Мала якому народу на сьвеце даводзілася перажываць трагічнейшую,нішчасьнейшую долю,як тая,што зазнаў за сваё гістарычнае жыццё народ беларускі.Выступіўшы на гістарычную арэну з сьвежымі маладымі сіламі,ён вытварыў быў арыгінальны палітычны лад,выявіў пачаткі уланай культуры,даў зароды багатага пісьменства.Калі была б добрая змога вырабляць ды гадаваць усё тое,што ў даўнюю даўніну народ наш меў у багатых і пекных зародах,дык цяпер быў-бы ён можэ-б адным з найкультурнейшых народаў у сьвеце,дастойным таварышам у суполцы культурных нацыяў.Ось жэ ні так яно слалася.Беларускі народ,што і цяпер вызначаецца сваёю,як кажуць,патэнцыяльнаю згатнасьцю ды культуры,сваім розумам і дэлікатнасьцю,-гэты народ цяпер цёмны,заштурханы,бедны.Німа яму прастору,каб выявілася яго прыродная здатнасьць і здольнасьць:яго зямля родзіць ні яму,як ні яму служаць і здабыткі сучаснай культуры...Ён стаў і да гэтага часу астаецца толькі гноям,каб на ём маглі вырастаць пышныя кветкі чужой культуры,выпіваючы з яго уласнага грунту усе сокі жывучыя і за гэта амаль,што нічога назад ні зьвертаючы.
Што-ж гэта за фатальная доля такая?Якія прычыны прывялі наш край да такога становішча?