Главная              Рефераты - Разное

Паляўнічыя акварэлькі з Палесся - изложение

Кароткі змест:

I
Замест уступу

Стары паляўнічы Грышка разважае пра змены, якія павінны адбыцца ў краі з пабудовай чыгункі. Не прымаючы нязвыклае і новае, стары прадказвае, што павысякаюць лясы, усё пойдзе на звод:
Не толькі знікне звер у нас, але й глушэц.
А прыйдзе час, што й качкі не забіць на свеце,
Што на драздоў і дзятлаў будзем ставіць сеці...
Герой-апавядальнік, чалавек новага часу, не прымае аргументаў суразмоўцы. Ён упэўнены, што навуковы прагрэс, цывілізацыя нясуць людзям палёгку ў працы, матэрыяльныя набыткі.
Глухі, патрыярхальны палескі край адновіцца.
Паверма, шчасце заквітнее на зямлі,
Шумець там жыту, дзе балоты век былі.
Палескай простай грамады нашчадкі ў хатах
За стол шырокі сядуць у бяседзе братняй,
Нарэшце скажуць: "Шчасце і да нас прыйшло!"
Паверма шчыра... Шапенгаўэру на зло!..

II
Першае маё паляванне на ласёў

Стары Грышка заспеў героя-апавядальніка за непрыгожым заняткам - той страляў у дробных птушак. Паўшчуваўшы паніча, Грышка прапанаваў арганізаваць сапраўднае паляванне на лася, узяўшы пры гэтым слова, што "пан... ніколі ў птушку не стрэльне".
Стары паляўнічы вучыць героя-апавядальніка, як трэба апранацца на паляванне, робіць вымову за дрэнны догляд зброі.
Раным-рана выязджаюць на паляванне. Упаляваў лася Грышка. Калі ж паніч пачаў тлумачыць, што з ім адбылося, "смяяўся Грышка, саркастычны быў той смех..."
Сказаў: "Ласі не верабейкі?! Так, панічу?"

V
Голад

Грышка ўспамінае галодныя гады, якія яму давялося перажыць у дзяцінстве і маладосці. Асабліва запомніўся другі: "Кару ўжо дралі з дрэва! I страх было гдядзець на люд худы, схварэлы"...

Ён хадзіў закаханы ў дачку каваля Уляну. Сям'і каваля жылося яшчэ цяжэй, чым сялянам: "Зусім яму забракавала працы з хатаў, расстацца мусіў кожны з конікам астатнім, бо ратаваў жыццё". Грышка, чым мог, дапамагаў кавалю, крадком беручы дома, але разумеў, што гэта не выйсце. Вырашыў "аблажыць мядзведзя" і прадаць без сведкаў скуру.
Бацька Грышкі, спрактыкаваны, разумны чалавек, заўважыў, што сын нешта задумаў. Цішком рушыў у лес за хлопцам і выратаваў таму жыццё ў адзінаборстве з параненым зверам.
Дазнаўшыся пра прычыну сынавага ўчынка, бацька яго "не біў... не лаяў, даў Мікіту збожжа", але загадаў са сватаннем пачакаць да лета. Далета "галубка Уляна" з'ехала з ваенным.
Грышка "меў кару шчэ... мядзведзя ў двор завезці" і расказаць пану, як ён пацэліў у звера і ледзь не развітаўся з жыццём. Пасля таго Грышка прысягнуў, ні ў чым не рабіць шальмоўства.
Паны ў складчыну далі вёсцы дапамогу і "вясны няшчасны дачакаўся неяк люд".

VII
Аблава на ваўкоў

Паляўнічы Грышка ў нетрах асачыў зграю ваўкоў. У нядзелю пры карчме збіраецца "ўсякі люд" на аблаву. Грышка наводзіць строгі парадак і дысцыпліну: "загоншчыкаў на гурты разлучыў чатыры, дзяўчат прагнаў", наказаў усім маўчаць і "люлек не курыць... глядзець, вачэй не зводзіць з-за куста ці дрэва".
Герой-апавядальнік адзначае, што "аблавы не ўдаюцца на ваўкоў цяпер, малы з іх вынік, клапатных замного мер". Аднак тая, якую вядзе стары Грышка, мела свой вынік: забіта "два пераяркі, два старыя, маладых шэсць, ліс, барсук". Пры гэтым паны атрымалі эмацыянальнае задавальненне, кожны з іх стрэліў або пабачыў воўка. Паляўнічы адчувае сябе пераможцам. "Трыумфатар быццам, разлёгся Грышка на ваўках - не надзівіцца", - з гумарам адзначае герой-апавядальнік.

IX
Стары паляўнічы

Стары паляўнічы просіць у пана набой пораху, каб паквітацца з мядзведзем. Пан усяк адгаворвае, нагадваючы пра ўзрост. Былы дворскі паляўнічы тлумачыць, што ўнукамі пакляўся адпомсціць ("А я калі сказаў, ражном сядзіць тады, ні Богу, ні людзям хлусіць не думаў Грышка"). Яго порах схавалі "сын... з бабскай зграяй", не пускаючы ў лес. Пан абяцае даць старому сваё жарабё. Грышка дзякуе і прапануе за панскую ласку скуру мядзведзя. Пан, бачачы упартасць старога, дае сваю стрэльбу і людзей у дапамогу. Грыш-ка ад усяго адмаўляецца ("Не ўмею з панскай стрэльбы, ў клеці ёсць свая... Не трэба палаткаў гэтаксама").
Са словамі "няхай цябе бароніць Бог!" пан дае настойліваму старому порах.
Назаўтра раніцай Грышка з'явіўся да пана прасіць фурманку, каб прывезці мядзведзя.

X
Смерць Грышкі