Главная              Рефераты - Разное

Ідэя нацыянальвага адраджэвня ў прадмовах да зборнікаў вершаў Францішка Багушэвіча Дудка беларуская - сочинение

Ідэя нацыянальвага адраджэвня ў прадмовах да зборнікаў вершаў Францішка Багушэвіча Дудка беларуская

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!
Ф. Багушэвіч.

Францішак Багушэвіч пакінуў нам у спадчыну дзве кніжкі вершаў- "Дудку беларускую" і "Смык беларускі" і ўсяго некалькі алавяданняў. Астатняе - не захавалася. Як бы збоку гледзячы на сябе, на сваю творчасць, паэт пісаў:
Каму дудка паслушна Ды іграе спеўна, Той душа дабрадушна I шчырая, пэўна.
Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава... Так сціпла падпісваў свае кніжкі Ф. Багушэвіч. I каб пад-крэсліць еднасць з народам, і каб не прыцягваць асаб-лівай увагі высокіх уладаў. Толькі за тое, што пісаў на беларускай мове, маглі пасадзіць у турму.
Час і жыццё не спрыялі творцам, якія пісалі па-беларуску. У прадмовах да кніжак Ф. Багушэвіч вы-казвае заклапочанасць і трывогу за лёс роднага слова, абгрунтоўвае законнае права на развіццё роднай мовы, права беларускага народа на стварэнне еваёй нацыя-нальнай культуры і тым самым - на сваё існаванне: "Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!" Разумеючы, што асноўным доказам існавання народа з'яўляецца мова, Ф. Багушэвіч заклікаў шанаваць мову народа, бе-рагчы і развіваць яе, узбагачаць і памнажаць культур-ныя традыцыі.
У той час, калі супраць беларускай мовы высту-палі афіцыйныя ўлады, патрэбна была незвычайная перакананасць і мужнасць, каб заявіць на ўвесь голас, што беларуская мова - гэта мова шматмільённага народа з багатымі гістарычнымі традыцыямі: "Чы-таў я ці мала старых папераў, па дзвесце, па трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі а нашай мовай чысцюсенькай, як бы вот ця-пер пісалася". Знаёмства з гісторыяй народа і вера ў яго патэнцыяльныя творчыя сілы, глыбокае і тонкае
адчуванне ўсіх асаблівасцяў мовы дае пісьменніку падставу сцвярджаць, што "мова наша ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая". Багушэвіч робіць экскурс у гісто-рыю беларускага народа, каб даказаць жыццяздоль-насць і народа, і яго мовы.
У сваіх прамовах ён узнімае найболып важную з усіх праблелг - праблему самога існавання народа - і звязвае яе з неабходнасцю захавання роднай мовы, з задачай стварэння нацыянальнай культуры і літаратуры.

Недалёкае мінулае пакінула ў памяці толькі ўспа-міны аб паншчыне, забароне роднага слова, культур-ным заняпадзе. Таму Ф. Багушэвіч імкнуўся скіра-ваць свой погляд у той перыяд, калі беларускі народ стварыў выдатную культуру і літаратуру. На канкрэт-ных гістарычных фактах з мінулага ён выхоўваў вы-сакародныя гістарычныя пачуцці. Супрацьпастаўлен-не далёкай мінуўшчыны тагачаснай рэчаіснасці было апраўданым, бо дапамагала змагацца за ажыццяўлен-не пастаўленай мэты - абуджэнне нацыянальнай свя домасці народа.
Прадмовы Ф. Багушэвіча - гэта маякі на доўгім, шматпакутным і цярністым шляху беларускага на-рода да ўсведамлення гістарычнай справядлівасці і нацыянальнай годнасці. Форма непасрэднага звароту да чытачоў, шчырыя гутарковыя інтанацыі, лірычная афарбоўка, паэтычная выразнасць надаюць прадмовам асаблівую пераканальнасць.