Главная              Рефераты - Разное

Паэзiя Аркадзя Куляшова яе тэматыка публiцыстычная накiраванасць фiласофскiя i маральна-этычныя п - сочинение

Паэзiя Аркадзя Куляшова яе тэматыка публiцыстычная накiраванасць фiласофскiя i маральна-этычныя п

Нарадзiуся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвiчы Касцюковiцкага раена на Магiлушчыне. Бацькi былi настаунiкамi. Рана абудзiлася у хлапчука цiкавасць да лiтаратуры i пачался дружба з кнiгаю. Асаблiвай увагай, любоую i прызнаннем карысталiся Пушкiн i Лермантау. Паэма Лермантава "Мцырi” дапамагла зразумець вялiкую чарадзейную сiлу мастацкага слова. У 1926г Клiмавiцкая акруговая газета "Наш працаунiк” друкуе першы верш А. К. А праз год газета "Магiлеускi селянiн” змяшчае каля дзясятка яго вершау, а адзiн трапляе у газету "Беларуская веска. “ У 1928г. пасля семiгодкi едзе вучыцца у Мсцiслаускi педтэхнiкум. Мсцiслау адыграу нямалую ролю у лiтарат. лесе. У 1929 г. едзе у Мiнск. У 1930г. выходзiць з друку першы сборнiк вершау "Росквiт зямлi". У пачатку наступнага года паэт заканчвае паэмы "Крыуда” -- пра антынародны характар iмперiалiстычнай вайны, якая пачалася у год яго нараджэння. У 1931-1933гг. вучыцца на лiтаратурным факультэце Мiнскага педiнстытута. Выдаюцца новыя кнiгi з вершамi i паэмамi "Па песню, па сонца", "Медзi дождж", "Мы жывем на гранiцы". У 1940г. выйшла першя кнiга у перакладзе на рускую мову "Дубрава". Пачалася Вял. Айчын. вайна. Паэт дабрауся да Оршы. Працуе у газеце "Знамя Саветау". Пiша вершы -- "Лiет з палону", "Над брацкай магiлай", "Балада аб 4 заложнiках". У жнiунi i вераснi 1942 г. у цяжкiх франтавых умовах напiсау паэму "Сцяг брiгады". Вялiкiм здабыткам у бел. паэзiю увайшла пасляваен. творчасць. Паэмы "Новае рэчышча", "Толькi уперад", вершаваная аповесць "Грозная пушча", зборнiк "Камунiсты” i "Новая кнiга", пераклады творау Пушкiна, Лермантава, Ясенiна. А. К. двойчы удастоены Дзяржаун. прэмii СССР, у 1946г. за паэму "Сцяг брыгады", у 1949г. за "Новае рэчышча". У 1968 г. прысвоена званне народнага паэта БССР.

Пачанау А. К. з традыцыйных матывау прырода-апiсальнай лiрыкi. Паэту трэба было навучыцца пiсаць па-свойму, знайсцi адметную мастацкую манеру, выпрацаваць свой погляд на свет, падзеi, людзей. А. К. iмкнууся, каб яго верш быу "востры як штык” i "глыбо кi як плуг". Поспех А. К. прынеслi вершы пад назвай "Юнацкi свет” (1938-1940). З даваенных творау значны след у творчасцi пакiнулi паэмы "Баранау Васiль", "У зяленай дуброве". Першая услауляла мужнасць абаронцау свяшчэнных рубяжоу Радзiмы, другая расказала пра людзей калгаснай вескi, пра iх духоуны свет, мары. Найбольшы поспех прынесла паэма "Хлопцы апошняй вайны” (1940). А. К. паказвау сябе паэтам-наватарам. Ен шукау новыя мастацкiя сродкi. Верш "Мая Бесядзь” (1940) -- паэт асэнсоувае свае месца у лiтаратуры, вызначае свае iдэйна-мастацкiя прынцыпы, ставiць задачы на будучае, выпрацоувае адметныя мастацкiя манеры. “ Плыла, цалавалась хмарка з зямлей". Алегарычны вобраз хмары дае паставу гаварыць пра творчыя прынцыпы паэта. Асаблiва вершы падводзiлi вынiкi ранняй творчасцi паэта, вызначалi праграму на будучае, кiрунак далейшых пошукау. Песню А. К. ваен. гадоу не уявiш iнакшай, як у армейскiм шынялi, з поунай ваен. выкладкай. У вершах паэта ваен. пары "ранай крывавай родныя селы дымiлiся i гарады”. Верш "Балада аб 4 заложнiках", у якой расказваецца пра вялiкае гора адважнага партызанскага камандзiра Бацькi Мiная. Яго дзяцей, сястру фашысты узялi у якасцi заложнiкау. Эпiзод суровага франтавога жыцця, поунага небяспек i вялiкiх ахвяр, узнауляе А. К. у вершы "Пад брацкай магiлай” (1942). Пасля бою воiны хаваюць сваiх баявых таварышау.

У першыя пасляваенныя гады А. К. пiша пра аднауленне i будаунiцтва, як на руiны зноу вяртаецца жыцце. Паэт часцей звяртаецца да жанру балады, якая дае магчымасць рабiць вялiкiя фiласофскiя абагульненнi. Няма такой сiлы, якая магла б адолець чалавечую мару пра шчасце на зямлi -- галоуная думка "Балады пра вока". А. К. адкрывае новыя магчымасцi сваей паэзii. Звяртаецца да верша публiцыстычнага. Пра што б нi пiсау А. К. -- пра космас, далкiя планеты, пра лес жыцця на зямлi, пра падзеi вайны, ен зауседы паслядоуна адстойвае светапогляд савецкага чалавека, яго iдэйныя прынцыпы. Сярод яго творау нямала вершау, прысвечных тэме "аб месцы паэта у рабочым страi". “ Спакойнага шчасця не зычу нiкому” (1960) -- фiласофскае абагульненне пазiранняу паэта над сэнсам жыцця. У вершы раскрыта важная пазiцыя чалавека-стваральнiка, якi зауседы iмкнецца наперад, у новыя далi. А. К. многа сiл аддае мастацкаму перакладу. У перакладах выдадзены творы Шаучэнкi, Лермантава, Ясенiна, Пушкiна "Яугенiй Анегiн". Сваiмi перакладамi мацуе творчую садружнасць белар. лiтаратры з лiтаратурамi iншых народау. За пераклады кнiг А. К. прысуджана Дзяржаун. прэмiя БССР iмя Янкi Купалы.

Поспех А. К. прынес зборнiк вершау "Юнацкi свет” (1938-1940). У iм паэт глядзiць на свет вачыма сваiх маладых герояу. Яны працуюць, дружаць, думаюць пра будучыню. “ Воблака", "Ельнiк", "Бюро даведак". У ранняй творчасi А. К. паустае чалавек з яго штодзеннымi клопатамi i пачуццямi, светлымi юнацкiмi парываннямi. Галоуны матыу зборнiка "Мы жывем на гранiце” -- воiнская пiльнасць ва умовах вайны. Непераможны савецкi народ -- iдэя паэмы "Хлопцы апошняй вайны” (1940). Творы, напiсаныя А. К. у гады Вялiкай Айчыннай вайны -- паэма "Сцяг брыгады", "Прыгоды цымбал", вершы "Над брацкай магiлай", "Балада аб 4 заложнiках", "Лiст з палону” -- належаць да лепшых узорау савецкай паэзii. Мужная непахiснасць, гарачы патрыятызм, душэуны боль за тых, хто трапiу у фаш. няволю -- вось галоуныя тэмы гэтых творау. Верш "Мая Бесядзь". Пад iм стаiць дзве даты (1940-1946); быу раннi варыянт. Пазней паэт пераглядзеу тэкст. Гэты твор нечым дарагi аутару. Верш мае праграмнае значэнне. У iм паэт выказвае свае адносiны да творчасцi, да жыця, да свету. У аснову верша пакладзна на родная легенда пра Каню. У той час, як усе птушкi працавалi, адносiлi у бор выкапаную зямлю, Каня гуляла ды мыла iх здзекамi". Птушкi за гэта паслалi ей вечны праклен. Паэт ставiць сабе на месца птушак -- настойчых, упартых, сцiплых.