Главная              Рефераты - Разное

Зацюканы апостал - изложение

Кароткі змест:

Месца дзеі - недзе на ўзбярэжжы паўднёвага мора, здаецца, Міжземнага...
Час дзеі - якраз паміж мінуўшчынай і будучыняй. Акурат у свежай баразне паміж імі.

Дзея першая
Карціна першая

(Сучасная кватэра накормленага чыноўніка... Злева - шырокае акно, таму ў пакоі вельмі светла... Вялікі пакой. Тут усяго багата, як на нашай планеце. Але найбольш уражвае... на ўсю сцяну суцэльны кніжны стэлаж, напакаваны рознымі-рознымі кнігамі. Каля стэлажа лёгкія лесачкі, якімі часта карыстаецца сын, каб дастаць кніжку з верхняй паліцы... Мама шукае месца новай карціне...)

Выясненне адносін паміж Татам і Мамай пачынаецца з карціны і статуэткі, аднак тут жа яно пераключаецца на выхаванне дзяцей.
М а м а. ...Я выхоўваю ў сваіх дзяцей павагу да рэальных рэчаў.
Т а т а. Да вадасцёкавай трубы, да тумбы, да тэлеграфнага слупа, каўбасы, ботаў... Яшчэ да чаго?
Дачка прыбягае з вуліцы і расказвае, што "наш малыш толькі што паскандаліў... расквасіў Мухамеду нос". Тата задаволены, што сын "натоўк морду". Мама збіраецца сына пакараць. Дачка пайшла забраць Малыша з вуліцы.
Выясненне адносін працягваецца. Тата "суіснаваць" дзеля дзяцей не згодзен. Мама быццам прымае "разрыў", але папярэджвае, што дзеці застануцца з ёй.
Прыходзяць Дачка і Сын. "Міжнародная камісія" ў асобе Таты і Мамы разбіраецца - "быў гэта акт агрэсіі ці самаабароны". Тата расцэньвае ўчынак Сына як самаабарону. Мама - па-іншаму, таму абяцае цэлы месяц не выпускаць яго з дома. Сын нагадвае гісторыю грэка Паўзанія, якога за здраду гораду замуравалі ў храме, і першы камень паклала на парог храма яго маці. Пытаецца, ці не хоча Мама паўтарыць подзвіг грачанкі. Тата катэгарычна заяўляе: "Малыш будзе свабодны! Рукі прэч ад малыша!"
Паміж бацькамі ўспыхвае спрэчка. Мама заяўляе пра развод, пытаецца ў Дачкі, з кім яна застанецца. Дачка, плачучы, выбірае Маму. Сын у гэты момант бяжыць глядзець час палітычнага каментатара. Пасля настойлівых патрабаванняў Мамы ён заяўляе, што падумае. Потым пытае ў Таты, ці будзе "кампенсацыя за матэрыяльныя страты", за парваную ў бітве з Мухамедам шапку. Тата абяцае і Сын выбірае яго.

Карціна другая

Дачка нібыта рыхтуе ўрокі. Замаскіраваўшы ў падручніку люстэрка, яна перад ім вучыцца какетнічаць. З'яўляецца Сын з бярэмам кніг, часопісаў і газет. Ён узбіраецца на лесачкі, праглядвае газеты і часопісы.
Мама шукае сваю памаду. Дачка дастае яе са свайго партфеля. Мама надзела прыгожую модную, занадта кароткую, сукенку, настойліва выпряўляе дзяцей на вуліцу. Сын нагадвае пра месячнае пакаранне, якое яшчэ не скончылася, потым заяўляе, што з дзецьмі яму сумна. Улучыўшы момант, Сын хаваецца ў нішу з Будай. Мама, пераканаўшыся, што ў кватэры адна, тэлефануе студэнту, дамаўляецца пра спатканне вечарам. Сын падае з нішы голас, яго зацікавіла, што такое калёквіум, на які яна збіраецца вечарам ісці. Мама амаль што ў шоку. Прыйшоўшы ў сябе, яна хоча пакараць сына. Той прапаноўвае мір на наступных умовах: Мама купляе яму кеды, новы дыпламатычны слоўнік і навушнікі, а ён усё забывае. Мама ідзе "на вольнае паветра" абдумаць "мірныя прапановы".
Сын разважае над сітуацыяй: "Яна пра мяне хоча ўсё ведаць, а я пра яе ўсё ведаць не магу. Але ж дзеці павінны ўзбагачацца вопытам бацькоў. (З крыўдай.) Ад мяне дык патрабуюць - што б я ні зрабіў, нават калі нашкодзіў - не ўтойваць, прызнавацца. А чаму ж яна? А можа, і яна нашкодзіла?" Успамінае пра палітычнага каментатара.
Дачка пытаецца, за што ён пакрыўдзіў Маму. Малыш гаворыць, што яна пайшла не пакрыўджаная, а заклапочаная, "бо кеды і навушнікі лёгка знайсці, а дыпламатычны слоўнік пашукаць трэба". Дачка здзіўлена, як яму так лёгка ўдаецца ўсё выпрошваць у бацькоў.
Сын: "Можна сілай адабраць, а можна і веданнем. Я вырваў "знанием". Тата прынёс сыну самалёцік і яшчэ нейкі скрутак. Дачка пакрыўджаная, пра яе, як і заўжды, бацька забыўся.
Тата прапаноўвае дзецям пайсці на вуліцу. Сын хоча забраць з сабой тэлефон, каб "весці двухбаковыя перагаворы з Мухамедам цераз плот". Бацька ставіць апарат на месца і нецярпліва паглядвае на гадзіннік. Пакуль Тата ў спальні, Малыш хапае сястру за руку і цягне пад стол. Тата тэлефануе мадэмуазель у філіял Арганізацыі Аховы Маралі, дамаўляецца пра сустрэчу сёння і запрашае на імяніны да сябра заўтра. Нечакана заўважае пад сталом Сына.
Малыш прапануе Тату купіць індульгенцыю. Аднак той расказвае прытчу пра рыцара, які па настойлівай просьбе манаха купіў у яго індульгенцыю аб адпушчэнні грахоў і мінулых, і будучых і тут жа абрабаваў божага служку. Сын прытчу зразумеў, просіць толькі не забывацца на Дачку.
У размове з сястрой Малыш крыўдуе, што не расце ў яго барада. Тады б ён пачаў перадвыбарную кампанію за пасаду прэзідэнта. Сястра заўважае, што брат надта рвецца да славы. Малыш разгортвае пакунак, які Тата купіў сябру на імяніны. Там - "надзімная гумавая жанчына без ніякай маскіроўкі - галыш". Сын танцуе з лялькай, парадзіруючы твісіы, рок-н-ролы.

Дзея другая
Карціна трэцяя