Главная              Рефераты - Разное

Вечар - изложение

Кароткі змест:

Драма ў дзвюх дзеях


Дзеючыя асобы:
Мульцік - 80 гадоў.
Ганна - 76 гадоў.
Гастрыт - 78 годаў.

Наші дні. Усходняя Беларусь.

Дзея першая

Вуліца сучаснай неперспектыўнай вёскі. Хата. Пад вокнамі лавачка. Злева, каля плота, стары рыпучы журавель. Толькі-толькі пачынаецца дзень.
Павольна выходзіць Мульцік з вядром. Размаўляе з сонцам, запрашаючы яго зірнуць на зямлю. Потым вядро за вядром чэрпае з калодзежа ваду, гаворыць, звяртаючыся то да былых аднавяскоўцаў, то да сонца: "Думаеш, глупствам займаюся? Няма каму ваду з калодзежа браць... Разехаліся ўсе... А калодзеж жывы павінен быць... 3 яго чэрпаць трэба, каб вада ў зямлю не пайшла, каб не застаялася... Во я і выбіраю штодня... За былых сваіх суседзяў, за дзяцей іх і за свайго сына..." Успамінае ўласнае жыццё: "...Тры вайны адпляскаў, шабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі на кладзішчы да крыжа прымацавалі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў - два разы параніла, тры разы кантузіла... Двух дзетак за вайну пахаваў... і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша..."
Падыходзіць Ганна. Расказвае, што ў сне бачыла свайго старэйшага, Іваньку, які на вайне прапаў без весткі. Мульцік супакойвае суседку, што гэта добры сон. Старыя панеслі ваду кожны ў свой двор.
Да калодзежа з чайнікам ідзе Гастрыт. Кліча Васіля і пытаецца ў яго, калі той памрэ. Не верыць, што Мульцік не баіцца смерці. Як звычайна пры сустрэчах старыя пачынаюць спрачацца. Раптам Мульцік заўважае на дарозе ў вёску чалавека. Удваіх напружана ўглядаюцца, але чалавек паварочвае ў іншы бок.
Спрэчка працягваецца:
Гастрыт. Ведаеш, хто ты?
Мульцік. Ведаю, ведаю... Элемент.
Гастрыт. І не наш!
Мульцік. Шкада, што ты наш... Бяда народная...
Гастрыт. Я калі-небудзь на цябе ананімку напішу. Пабачыш.
Мікіта, забыўшыся на чайнік, злосны ідзе ў Займішча (суседняя вёска) снедаць.
3 сумкай хлеба стомленая, але вясёлая прыходзіць Ганна. Прымушае Васіля танцаваць, бо яму пісьмо. Мульцік, танцуючы, сагнуўся, а разагнуцца не можа. Напалоханая Ганна кладзе яго на лаўку і аддае канверт. Прачытаўшы некалькі радкоў, Васіль сумна апусціў руку: гэта яго пісьмо вярнулася з Джэсказгана, не знайшоўшы там адрасата, сына.
Падыходзіць Гастрыт. Выказвае меркаванне, бачачы ў руках суседа пісьмо, што Васілёў сын "прапіўся да ніткі, во і бацьку ўспомніў, грошай просіць". Мульцік абяцае яму "гваздануць калі-небудзь". Гастрыт пераводзіць размову на сучасную моладзь, здзіўляецца, што яе, акрамя гарэлкі, нічога не цікавіць.
Мульцік. ...А вы адбілі ахвоту ў людзей радасна працаваць на зямлі...
Гастрыт. Хто гэта мы?
Мульцік. Ты і такія ж асталопы, як ты... Ты ж некалі ўсіх добрых гаспадароў з вёскі павыгнаў... У Вежках ты моладзь ад зямлі адбіў... Колькі гадоў сачыў за тым, каб, ніхто лішнюю бульбіну ці мех зерня ад зямлі не ўзяў...
Прыбягае расхрыстаная Ганна, крычыць, каб уключылі "радзіва". Голас дыктара чытае пісьмо ад Віктара, які просіць перадаць для любай маці песню. Жанчына плача ад радасці. Але "чэсны" Гастрыт заўважае ў пісьме недакладнасці. Адкрываецца, што заяўку на радыё зрабіў Мульцік. Ганна цяжка пайшла дахаты.
Мульцік выцягвае са штаноў дзягу, загадваючы Гастрыту здымаць штаны.
Мульцік. ...Радасць у чалавека была!!! Яна ж без яе ўсё жыццё сваё!!! Трое дзетак у партызанах з голаду памерлі, старэйшы сын "без весці", Піліп вярнуўся кулямі ды асколкамі начынены, два месяцы пажыў... Віцька адзін застаўся, дык і ў яго жыццё наперакасяк пайшло... Адна ўсё жыццё... Гаротніца... Хоць ты яе ў царкве вешай як пакутніцу святую, а ты...
Гастрыт. А я не дазволю! Не дазволю ўсяму народу, усяму гасударству галаву дурыць!.. Па нашаму радыё толькі праўду перадаюць! I нечага...
Дрэмле стары журавель. Вечар. З'яўляецца Мульцік, потым Гастрыт. Смяецца з Васіля, што той хоча набыць у калгасе каня, нават узятку даваў. Мульцік тлумачыць, што не хоча ў дзяржавы на шыі сядзець. Пасля адыходу суседа гаворыць да сонца, якое заканчвае свой дзённы шлях, і ідзе дамоў.
Ганна, набраўшы вады, села і заплакала. Вяртаецца Гастрыт. Шукае свайго ката Піначэта, праз якога не спаў цэлую ноч. Потым прапаноўвае Ганне перабірацца да яго ў хату.
Ганна. Во спасібачкі! Во ўважыў! Гэта ты мяне заместа ката свайго рыжага да сябе завеш... Каб дыхала...
Гастрыт. Дык і я ж табе дыхаць буду!
Ганна. А мышэй мне лавіць у тваёй хаце не трэба будзе?
Непрыкметна выходзіць са свайго двара Васіль, слухае далейшую размову. I калі Гастрыт загаварыў пра курорты, злосна нападае на Ганну: "Каго ты слухаеш, бахіла старая?! Курортніца!.. Варта нам толькі махнуць рукой на ўсё, пачаць пра курорты думаць - смерць усімі капцюрамі ўчэпіцца... Ганна, адумайся! Жыць надакучыла?" Мульцік прапаноўвае жанчыне перавесці казу ў яго хлеў, а самой пераходзіць у яго хату. Гастрыт злуецца. Жанчына спрабуе памірыць мужчын. Потым ідзе пытацца ў свайго мужа (гаварыць з партрэтам), вярнуўшыся, паведамляе, што Піліп дазволіў і яна пойдзе да Васіля.

Дзея другая