Главная              Рефераты - Разное

Інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа На Ростанях - сочинение

Інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа На Ростанях

Галоўны герой твора — малады вясковы на-стаўнік Андрэй Лабановіч — вобраз выразна аўтабіяграфічны. Я. Колас прызнаецца: «Лабановіч — мой двайнік. Выдуманага ў яго па-водзінах і характары нічога няма». Духоўная эвалюцыя героя, яго філасофскае асэнсаванне жыцця, пошукі свайго месца ў грамадстве скла-даюць ідэйна-тэматычную аснову твора. Біяг-рафічны характар маюць таксама іншыя вобра-зы, падзеі, сюжэтныя лініі трылогіі. Так, алісваючы святкаванне Вялікадня ў Панямонні, аўтар з сумам ад усведамлення бесперапынна-га руху часу зазначае: «Амаль паўвека прайш-ло з таго часу, калі мае «валачобнікі», а з імі я, хадзілі ў Панямонь. Шмат каго з тых людзей, аб якіх расказваецца тут, ужо няма на свеце. I калі я сягоння трывожу іх памяць, то мне ро-біцца сумна: быць можа, не так сказаў пра іх, як гэта было ў сапраўднасці, часамі, можа, не-дарэчы пасмяяўся або не ў меру зганьбіў каго...». Галоўны сюжэтны матэрыял — пошукі інтэлі-генцыяй свайго шляху ў гістарычным працэ-се, ідэйнае размежаванне ў залежнасці ад ад-носін да сацыяльнай ролі: служэнне народу ці эксплуатацыя яго.
Адносіны да народа — мера грамадскай свя-домасці сапраўднай інтэлігенцыі. Спагадлівыя адносіны да сялянства, захапленне яго душэў-ным хараством, імкненне служыць народу, па-ляпшаць яго жыццё і, у той жа час, выкрыц-цё культурнай абмежаванасці і эканамічнай адсталасці вяскоўцаў, рэальная дапамога ім у пераадоленні гэтых з'яў — вось якасці, якія аб'ядноўваюць прадстаўнікоў перадавой інтэлі-генцыі, якую Якуб Колас увасобіў у алегарыч-ным вобразе Крынічнага струменя. Пагардлі-выя адносіны да сялянства, прага да нажывы,

карыслівасць, адсутнасць усякай адказнасці перад народам за яго культурнае развіццё і пе-раадоленне патрыярхальнай абмежаванасці ся-лянства, духоўная спустошанасць — гэта рысы той часткі інтэлігенцыі, якую аўтар вобразна назваў балотнай вадой.
Цэнтральным врбразам, які звязвае ўсе сю-жэтныя хады твора, з'яўляецца вобраз Лабанові-ча. Гэта сур'ёзны, сумленны, адукаваны чала-век, які добра ведае сялянскае жыццё і ў той жа час авалодаў культурнай спадчынай. Лабановіч любуецца фізічным і душэўным хараством ся-лян, іх кемлівасцю, працавітасцю. Разам з тым, добра разумее іх адсталасць, абмежаванасць све-тапогляду і прымітыўнасць побыту. Сваё пры-значэнне юнак бачыць у павышэнні культурнага ўзроўню народа, яго нацыянальнай свядомасці. Аднак павесці сялян да лепшага жыцця з дапа-могай асветніцкіх гутарак яму не ўдаецца. Ні да чаго не прыводзіць і пабудова ў роднай вёсцы грэблі. Лабановіч балюча перажывае няўдачу, але абмежавацца толькі настаўніцкай працай не збіраецца. I калі надышоў час сялянскага бун-ту, менавіта да настаўніка, а не да пісара ці стар-шыні, звярнуліся абураныя сяляне. I Лабановіч спраўдзіў іх надзеі.