Главная              Рефераты - Разное

Хадыка - изложение

Кароткі змест:

"Пад замак слуцкі" збіраецца народ. Там "над мужыком і шляхтай суд па людску" правіць ваявода. Праз гурт людзей, не слухаючы варты, праціскаецца старац:
...Іскрацца дзіка вочы...
Павісла белае валоссе клоччам,
Касцісты твар, пагорбленыя плечы...
Аддыхаўшыся, сабраўшы сілы, пачынае споведзь, выносіць на суд свой страшны лёс. Трыццаць год, як ён хаваецца ў лесе.
Лоўчы загадаў Хадыку асачыць мядзведзя, бо на паляванне меўся прыехаць сам гетман. Хадыка тры дні прагуляў у карчме, спадзеючыся, што ўсё паспее зрабіць да прыезду паноў у апошні дзень. Паляванне не адбылося, гетман "словам адборным злаяў лоўчага". Той, калі з'ехалі паны, "спагнаў злосць у ахвоту" на асочніку:
Падхапілі мяне, прывязалі да дрэва,
Лупцавалі гарапнікам з тоўстага дроту,
Падплываў я крывёю ад панскага гневу.
Марна бацька да ног прыпадае з адчаем,
Плача жонка...
У парыве гневу Хадыка забіў лоўчага і ўцёк у пушчу. Цэлую ноч блукаў па лесе, згадваючы мёртвага пана і яго маладую жонку, уласную сям'ю. Ад людзей ён схаваўся, ад сумлення схавацца немагчыма.

Усю зіму змагаўся з холадам, голадам, сумленнем і д'яблам, які спакушаў выйсці на дарогу і разбоем здабыць ежу, апратку.
Рэдка паварочвалася да Хадыкі паляўнічае шчасце вясной. А к лету ён зусім "падупаў душой, галадоўля ды скруха, - тапара не трымаюць аслабшыя рукі". З'явіліся думкі пра самагубства. Шукаючы патрэбную галіну, убачыў пчаліны рой. Вырашыў спачатку зрабіць пчолам дамоўку. Праца адвяла думкі пра смерць.
Хадыка навучыўся "ашукваць і птушку і звера". Наставіў у пушчы шмат пчаліных борцяў, бо "што чалавек варты без працы".
Ішлі гады, "пашчарбіўся тапор, і сярмяга сатлела". Прыйшла старасць, з ёй нядужасць. Хадыка вырашыў ісці да людзей, ужо не баючыся зняволення і суда. Ды ўсе, каго ён сустракаў па дарозе і ў вёсцы, "з жахлівым крыкам уцякалі". Толькі адзін чалавек запрасіў на ноч, накарміў гарачай стравай, падараваў старую апранаху, а выслухаўшы Хадыку, падказаў, што "ў места князь прыехаў, судзіць за ўчынкі..."
Хадыка просіць князя прызначыць яму суровае пакаранне, а за гэта абяцае аддаць сваю пчаліную гаспадарку.
Князя вельмі ўразіў аповед старога. Ён перанёс суд на заўтрашні дзень. Хадыка да яго не дажыў, памёр у кляштары.