Главная              Рефераты - История

Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны - курсовая работа

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІНСТЫТУТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

Кафедра гісторыі журналістыкі

Курсавая работа

" Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны "

студэнта 3курса,

дзённага аддзялення, 4 групы

Бруя Аляксея Уладзіміравіча

Навуковы кіраўнік:

доктар гістарычных навук,

прафесарСлукаА.Г.

Мінск 2009

Змест

Уводзіны

Глава 1. Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны: сутнасць і агульныя звесткі

Глава 2. Асноўныя сатырычныя выданні

2.1 "Раздавім фашысцкую гадзіну"

2.2 "Партызанская дубінка","Партызанскае жыгала" і іншыя сатырычныя выданні

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Вялікая Айчынная вайна стала адной з самых адметных падзей як для сусветнай гісторыі, так і, у прыватнасці, для нашай Бацькаўшчыны, пакінуўшы свой след і ў эканамічнай сферы жыцця, і ў грамадскай, і ў палітычнай. Кожны трэці беларус загінуў падчас той разбуральнай вайны, многія тысячы засталіся інвалідамі, без даху над галавой альбо згубілі ў 1941 - 1945 гг. сваіх родных і блізкіх, таму тэма Вялікай Айчыннай заўжды хвалявала і працягвае хваляваць нас нават зараз, на пачатку ХХІ стагоддзя, праз сем дзесяткаў год, калі ўсё менш і менш застаецца жывых сведкаў тых жахлівых часоў, якім мы абавязаны сёння ўсім, што маем.

Але разам з тым з'яўляюцца тэндэнцыі перагляду гісторыі, змоўчвання многіх фактаў, містыфікацыі і нават цэлыя працы, прысвечаныя альтэрнатыўнаму пункту гледжання на гісторыю. Сярэднестатыстычны чалавек, для якога адзінай крыніцый інфармацыі з'яўляюцца сёння СМІ і інтэрнэт, стаіць на ідэалагічным перапуцці, не заўсёды разумеючы, які бок прыняць, каго слухаць, да чыіх довадаў адносіцца з усёй сур'ёзнасцю, а да чыіх - з недаверам і пагардай. Адзінае выйсце для такога чалавека - звярнуцца да першакрыніц, да афіцыйных дакументаў таго часу, каб самому пераканацца ў тых ці іншых фактах, а не праз другія, пятыя "рукі". Існуе меркаванне, нібыта гісторыю робяць тыя, хто пра яе піша. Але час летапісцаў ужо адыйшоў у мінулае, мы ж жывем (і не трэба забываць пра гэта) у сучаснасці, у эпоху дакументаў і тысячатомных архіваў, калі ёсць магчымасць даведацца праўду ад сведкаў падзеі, ад шматлікіх сведкаў, не скаваных ідэалагічнымі ці палітычнымі путамі страху і боязі пакарання за лішняе слова. Аб'ектыўнасць вызначаецца колькасцю пачутых меркаванняў. Таму зварот да тагачасных дакументаў - гэта заўжды крок у накірунку да гістарычнай праўды.

У сваёй рабоце я хачу прааналізаваць асноўныя беларускія сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны, разгледзець іх ідэйна-тэматычную накіраванасць iхарактэрныя асаблівасці ўсёй беларускай сатыры ваеннага часу, а таксама прасачыць за ўзнікненнем, характарам iроллю сатырычных выданняў у працэсе інфармавання грамадзян БССР на фронце і ў тыле, падтрымкі іх баявога духу і веры ў магчымасць перамогі над ворагам.

Глава 1. Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны: сутнасць і агульныя звесткі

Сярод шматлікіх відаў мастацтва сатырычная літаратура займае асобае месца. Яна з даўніх часоўз'ляецца важнейшим сродкам грамадскага ўздзеяння. Дасціпны жарт, метківерш, выкрывальны фельетон,востры подпіс пад малюнкамі - гэта якраз тыя творы,якія заўсёды выклікаюць у чытача вяліую цікавасць іда якіх ён ніколіне застаецца абыякавым. Сатырычнаеслова, прызначанае выкрываць iбіць, заўсёды дасягаесваёй мэты, бо насмешкі, як адзначаўМ.В. Гогаль,баіцца нават той, хто ўжо нічога на свеце не баіцца.

Адной з найбольш цікавых iзначных старонак гісторыі савецкай сатыры з'яўляецца разнастайная па зместу iбагатая ў сэнсе выкарыстання мастацкіх сродкаў сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Ваенная сатыра стала важнай састаўной часткай у агульным працэсе мастацкай творчасці савецкіх пісьменнікаў, якія ва ўмовах смяротнай барацьбы з ворагам узялі на сябе вялікую iадказную задачу-дапамагчы падняць iпавесці народ на ворага.

Сатыра - надзвычай выразны, даходлівы iнайбольш эфектыўны ў сэнсе хуткага ўздзеяння на чытача від стацтва. Яна здольна адклікацца на самыя надзённыя iнеадкладныя патрабаванні сучаснасці. У яе распараджэнні мноства жанраў, сродкаў, прыёмаў. Аднак спецыфікасатырычнай літаратуры патрабуе ўмелага карыстання закладзеных у ёй магчымасцей. Толькісвоечасова ўзнятая на вастрыё сатыры тэма, правільнаабраная форма твора, адпаведны тон iпатрэбная інтанацыя, поўны улікпатрабаванняў, якія прад'яўляюцьу дадзены момант да сатыры жыццё iчытач, толькігарманічнае спалучэнне ўсяго гэтага робіць сатыру здольнай аказаць уздзеянне на шырокага чытача.

Гісторыя сусветнай літаратуры паказвае, што найбольшага росквіту сатыра дасягае ўэпоху пералому ўжыцці грамадства. У тым iзаключаецца сапраўдны сэнс сатыры, што яна выкрывае, высмейвае iадмаўляе прэтэнзіі на права існавання тых з'яў, якія асуджаны гісторыяй на знішчэнне. Яе вастрыё заўсёды накіравана супраць тых праяў у грамадскім iпалітычным жыцці, якія перашкаджаюць заканамернаму развіццю грамадства. Адмаўляючы старое, аджыўшае, што ўжо не прыгодна з пункту гледжання сучаснасці, сатыра актыўна змагаецца за ўсё новае, перадавое.

Беларуская сатырычная літаратура ваенных год наглядна даказвае, што толькі пры наяўнасці непарыўных сувязей з жыццём літаратура адпавядае свайму высокаму пры-значэнню iслужыць на карысць перадавому чалавецтву, з'яўляецца вострай зброяй ўздзеяння. Менавіта ўтакой ролівыступала савецкая сатыра ўперыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Беларускія пісьменнікіз першых жа дзён вайны ўключыліся ўагульную барацьбу савецкага народа з захопнікамі. Яны стварылімнога выдатных мастацкіх твораў, якія трывала увайшліўскарбніцу здабыткаўнашай культуры. Іх мужнае iпраўдзівае слова да-ходзіа да шырокіх народных мас. Яно гучала са старонак газет "Правда", "Известия", "Красная звезда", "Труд", "За Советскую Беларусь", "За свободную Беларусь", "Совецкая Беларусь", "Раздавім фашысцкую гадзіну" iінш.

Вобразы iтэмы літаратурных твораўперыяду вайны знаходзіліся ўцеснай сувязіз падзеямі, якія адбываліся ўтой грозны час. Беларускія паэты iпразаікіадлюстроўвалігераічную барацьбу савецкага народа з фашысцкімізахопнікаміна франтах Айчыннай вайны iўтыле ворага. Яны звярталіся да воінаў-франтавікоўiда партызан, да рабочых iкалгаснікаўз палымяным заклікам самааддана працаваць iзмагацца ў імяперамогінад ворагам. У творах перыяду Вялікай Айчыннай вайны беларускія пісьменнікістварылінезабыўныя вобразы савецкіх людзей, характэрныміpыcaмiякіх з'яўляецца мужнасць iбясстрашнасць, самаадданая любоў да Радзімы, нянавісць да фашысцкіх варвараў, імкненне адпомсціць гітлераўцам за разбой iграбяжы.

Пачуццё нянавісціда ворагаў, пачуццё кіпучага гневу да "фрыцаў", а таксама аптымістычныя нacтpoiз асаблівай сілай былівыказаны ўшматлікіх фельетонах, памфлетах, байках iіншых сатырычных творах. Разумеючы сатыру як дзейсны сродак барацьбы з нямецка-фашысцкімізахопнікамі, да яе звярталіся многія беларускія пісьменнікі - Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны, Miхась Лынькоў, Пятро Глебка, Макам Танк, Пятрусь Броўка, Анатоль Астрэйка iінш.

Каб уплываць на чытача, знайсці з ім поўнае ўзаемаразуменне, пісьменнікам прыходзілася ўвесь часшукаць тыя тэмы, вобразы, жанры, формы iмастацкія сродкі, якія найлепш адлюстроўваліб падзеі, адпавядаліагульнаму настрою, адказваліб на пытаннічытача, давалі надзеюiвяліпа шляхуда перамогі. Вось чаму беларуская сатыра часоўВялікай Айчыннай вайны вылучаецца ўгісторыінашай літаратуры не толькіадметнай тэматыкай, звязанай з ваенныміпадзеямі, але iтой своеасаблівай эвалюцыяй форм iжанраў, якую яна прайшла на працягу ваенных год, багаццем вобразаўiпрыёмаў.

Сатырычная творчасць беларускіх пісьменнікаўперыяду Вялікай Айчыннай вайны прадстаўляе сабою вялікую цікавасць. Гэта з'ява значная як з пункту гледжання вывучэння гісторыібеларускай лiтapaтypы наогул, так iз пункту гледжання больш глыбокагазнаёмства з творчымібіяграфіяміасобных аўтараў. Даследаваннітворчасцімногіх пісьменнікаўне могуцьлічыцца поўнымі, каліўixне асветлена дзейнасць гэтых аўтараўу час Вялікай Айчыннай вайны менавітаяк сатырыкаў.

Глава 2. Асноўныя сатырычныя выданні

2.1 "Раздавім фашысцкую гадзіну"

Беларуская сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны распаўсюджвалася галоўным чынам праз сатырычны лісток "Партызанская дубінка" iасабліва праз саты-рычную газету "Раздавім фашысцкую гадзіну". Тут была надрукавана пераважная большасць фельетонаў, жартаў, баек, сатырычных вершаўбеларускіх пісьменнікаў, напісаных у той час.

Газета "Раздавім фашысцкую гадзіну" пачала выдавацца з самага пачатку вайны. Некалькіпершых нумароўгазеты выйшла на рускай мове, відаць, таму, што першапачаткова яна выдавалася пры газеце "Звязда", якая таксама друкавалася на рускай мове. Спачатку газета "Раздавім фашысцкую гадзіну" выходзіла ўГомелі. Тут выйшла яе трынаццаць нумароў. Затым для беларускага друку быўарганізаван цягнік-друкарня, які17 жніўня 1941 г. выехаўна Маскву. Супрацоўнікірэдакцыіпрацавалінад выпускам газеты, выкарыстоўваючы для гэтага кожны зручны момант. Быліпрыгаданы вядомыя традыцыі "ВокнаўРОСТа", каліасобныя плакаты ствараліся цэлай групай супрацоўнікаўпад кіраўніцтвам Маякоўскага. Супрацоўнікірэдакцыі "Раздавім фашысцкую гадзіну" падчас свайго вымушанага падарожжа распаўсюджвалігазету саміМясцовыя камсамольцы iактывісты дапамагаліім: яны расклейвалігазету, чыталіяе па хатах, перадаваліз рук у pyкi, з вёскі ўвёску, выконваючы такімчынам указаннерэдакцыі: "Прачытай iперадай другому".

Знешняе афармленне газеты "Раздавім фашысцкуюгадзіну" часта мянялася. Папера, фарбы, шрыфт, малюнак загалоўка доўгічас быліразнастайнымімалюнкамі івыконваліся то сіняй, то чырвонай фарбамі, акалідазваляліўмовы, яны рабіліся двухкаляровымі (рэдка - трохкаляровымі).

3 прыездам рэдакцыіўМаскву,газета "Раздавімфашысцкую гадзіну" становіцца самастойным выданнемЦК КП (б) Б, якінепасрэдна кipyeвыпускам iраспаўсюджваннем газеты. У Маскве ўсклад рэдакцыіўвайшоўвядомы беларускі сатырык К. Крапіва iстаўяе кіраўніком. За чатыры гады існавання выйшла 142 нумарыгазеты. Колькасць штомесяц выходзіўшых нумароўбыла аднолькавай. Так, у ліпені1941 г. выйшла2 нумары,у наступныяждва месяцы - па 6 нумароў. У 1945 г., калісавецкія войскіапынуліся ля самага логава "фашысцкай гадзіны",iстала відавочна, што задача, сфармуляваная ўзагалоўку газеты, будзе вырашана ўсамы бліжэйшы час, выпускаць газету стала дастатковаадзінраз у месяц; яна зусім спыніла сваёіснаванне адразу ж пасля таго, як "фашысцкая гадзіна" аказаласяраздаўленай.

Першыя нумары "Раздавім фашысцкую гадзіну" якпа афармленню, так iпа зместу нагадваліілюстраваную адозву, плакат. На старонках газеты змяшчалісявыразныя эмацыянальныя малюнкіплакатнага выгляду, якія суправаджаліся лозунгаміiкароткімівершаваныміподпісамі, што заклікалічытача быць пільным,ісціўапалчэнне, у партызаны, змагацца з плеткарамі, баязліўцамі,заклікалігрудзьмістаяць за свае родныя гарады iвёскі.

Літаратурныя творы, якія друкаваліся ўгазеце напершым этапе вайны, не маглі вызначацца нібагаццемжанраў, нiразнастайнасцю тэматыкі, нiдасканаласцюмастацкай апрацоукі. Аднак злабадзённасць матэрыялу, яго ідэйная насычанасць iграмадзянскі пафас забяспечыліпоспех газеты.

3 цягам часу газета "Раздавім фашысцкую гадзіну" ўдасканальваецца, становіцца больш разнастайнай,цікавай, перастае быць падобнай на плакат. Пашыраецца тэматыка твораў, якія друкуюцца на яе старонках. У гэтых творах паведамляецца аб найбольш значныхпадзеях у тыле iна фронце, расказваецца аб гераічныхподзвігах чырвонаармейцаўiпартызан. Побач з творамібеларускіх аўтараўна старонках газеты змяшчаліся iтворы рускіх пісьменнікаў. Тут жа друкавалісяпатрыятычныя выказваннірускіх палкаводцаўСуворава iКутузава, вольналюбівыя, поўныя веры ўсілу рускага народа вершы Пушкіна, Лермантава, Някрасава, паэта-партызана Айчыннай вайны 1812 г. ДзянісаДавыдава iінш. Увесь гэты матэрыял з нумара у нумар, чым далей, тым болей,каментуецца або ілюструецца едкіміiвострымісатырычнымітэкстаміз малюнкаміiбез ix. Усё часцей сустракаюцца сатырычныя тэксты, якія маюць самастойнае сэнсавае iмастацкае значэнне. Неўзабаве сатырычныя творы пачынаюць пераважаць над yciмастатнім матэрыялам газеты, i "Раздавім фашысцкую гадзіну" становіцца поўнасцю сатырычным часопісам, хаця па-ранейшаму называецца газетай-плакатам.

Большасць сатырычных тэкстаў, якія друкаваліся ўгазеце "Раздавім фашысцкую гадзіну" iў іншыхвыданнях, асабліва ўпачатку вайны, былонапісана вершамі. На кароткія рыфмаваныя радкіўскладалася вялікая эмацыянальная iсэнсавая нагрузка.

Спачатку сатырычны верш з'явіўся ўгазеце "Раздавімфашысцкую гадзіну" як твор плакатны. Пазней тэматыка, сюжэт, кампазіцыйная будова, знешняя форма сатырычнага верша сталідаволіразнастайнымі. Сатырычны верш выступае ўжо ўякасцікароткага подпісу пад малюнкам iяк самастойны, даволізначных памераўсюжэтны твор, як зарыфмаванае, сатырычна аформленае інфармацыйнае паведамленне, як частушка iпрыказка, сатырычная паэма, вершаваны фельетон iг. д.

Проза ўгазеце "Раздавім фашысцкую гадзіну" пачала друкавацца не адразу. Толькіз лютага 1942 г. на старонках газеты ўсё часцей iчасцей з'яўляюцца фельетоны, гумарэскі, анекдоты, апавяданні, напісаныя прозай.

Нараджэнне беларускай сатыры Вялікай Айчыннай вайны прыпадае на першыя дні нападу гітлераўскай Германіі на нашу краіну. Гэта былі вельмі напружныя, цяжкія для нас дні. Прызвычаеныя да мірнай працы, многія савецкія людзі не адразу зразумелі сутнасці верша, кожны радок якога суправаджаецца выразным малюнкам.3 гэтай часткі плаката чытач даведваецца, што Гітлер хоча заняволіць наш народ, увесці рэжым бізуна iшыбеніцы.

Тэксты плакатных вершаў заўсёды суправаджаліся карыкатурнымі малюнкамі. Сатырычны малюнак, знаходзячыся ў цесным узаемадзеянні з тэкстам, у значнай ступені садзейнічаў поспеху твора. Бываюць выпадкі, калі тэкст iмалюнак неаддзельныя адзін ад аднаго, калі паасобку яны шмат губляюць у выразнасці ці проста губляюць укладзены ў твор сэнс. У іншых жа выпадках тэкст iмалюнак толькі дапаўняюць адзін аднаго. Але заусёды, калі спалучаецца вастрыня задумы з вастрынёй выяўлення як у малюнку, так iў тэксце, сатыра дасягае вялікай сілы ўздзеяння. Прывядзём некалькі прыкладаў. У № 132 газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну" ў карыкатурным плане паказана, як тоне нямецкі салдат, знешне вельмі падобны на Гітлера. Салдат цягне сябе за чупрыну, намагаючыся такім чынам выратавацца ад пагібелі пад малюнкам подпіс:

Тут ратунку не в і дно,

Фрыц дарма чупрыну рве:

Кал і зад пайшо ў на дно,

Не ўтрымацца галаве.

Твор з'явіўся ў той час, калі гітлераўская Германія, церпячы паражэнне, пачала збор апошніх сродкаў для падтрымання сіл на фронце. Яе становішча нагадвала становішча чалавека, які, тонучы, стараецца сам сябе выцягнуць за валасы. Амалюнак iтэкст дадзенага твора выкрываліўсю недарэчнасць такога палажэння.

Побач з агітацыйнымівершаміўбеларускай літаратуры даволіхутка занялісталае месца iўсе іншыявідысатырычнай паэзіі, у тым ліку iсатырычны сюжэтны верш. Першыя такія вершы былізвязаны з вырашэннем чарговай баявой задачы, якую паставілакіраўніцтваперад прадстаўнікаміідэалагічнага фронта, - пераканаўча даказаць непазбежнасць пагібелі гітлераўскай авантуры iпадтрымаць у савецкіх людзях веру ў перамогу.

Тэматычна гэтыя вершы будаваліся на прыкладах гісторыідалёкіх iняўдалыхчасоў, каліўсе спробы іншаземных захопнікаўзаваяваць Paciюскончвалісяганебным правалам, а нярэдка iкатастрафічным паражэннем. Аб тым, як паслядоўна быліразгромлены на рускай зямлілівонскія псы-рыцары, агрэсіўныя замежныя караліiімператары, інтэрвенты рознай масці,апавядаюць вершы "Білі, б'ём iбудзем бщь", "Небяспечная гульня", "Дзе гігант Напалеон", "СустрэчаўБеларусі" iіншыя. Усе гэтыя творы сцвярджаюць адно: гітлераўскія орды напаткае ўPaciiтакіж лёс, якінапаткаўiixпапярэднікаў.

Аўтары праяўлялівялікую вынаходлівасць, імкнучыся, каб асноўнаяідэя ixтвораўгучала пераканаўчаіўспрымалася чытачом з цікавасцю. Яны стварыліцэлую галерэю арыгінальных iзапамінальных вобразаў. Вось, напрыклад: крумкач, гледзячы на забітага гітлераўца, прыгадвае, што ўжо не аднойчы на сваім доўгім вяку быўсведкам таго, як на рускай зямліпрагныя заваёўнікі "арыйскага" паходжання станавіліся нябожчыкамі. Ці такое: дзве нямецкія каскі, адна, што належала вільгельмаўскаму салдату, другая - гітлераўцу, моцна пасябравалі. Тут, у старым акопчыку на Беларусі, яны засталіся навечна, як iixгаспадары.

Газета "Раздавім фашысцкую гадзіну" ўвесь час была цесна звязана са сваімчытачом-беларусам. Сувязь ажыццяўлялася рэдакцыяй газеты самым актыўным чынам праз свaixспецкораўiшляхам ажыўленай перапіскіз чытачамі. Нярэдка на старонках газеты з'яўляліся сатырычныя творы самадзейных аутараў-партызан. Так, напрыклад, у № 90 газеты на старонках 2-й i3-й пад шапкай "Куляй iпяром" надрукаванывершы iплакаты "Да здрадніка", "Смерць нямецкімакупантам", "Будзе Гітлеру капут", аўтарамі якіхз'яўляюцца народныя мсціўцы. У № 136 газеты змешчаны вершы Я. Лапцева iЯ. Тулупава, таксама дасланыя з партызанскай зоны.

Спецыяльныя карэспандэнты неаднаразова адпраўляліся ўтыл ворага, каб у непасрэднай блізкасцівывучаць быт iбарацьбу партызан, асвятляць ixгераічныясправы праз сваю газету. Спецкоры ўтыле быліпісьменнікамі-салдатаміўлітаральным сэнсе слова,жывучы сярод партызан, яны быліактыўныміўдзельнікаміixбаявых спраў, сустракаліся з народнымімсціўцаміўixштодзённым жыцці, слухаліixапавяданні прарозныя здарэнніiпрыгоды. Карэспандэнцыі, якія дасылаліспецкоры з варожага тылу, былізаснаваныя нафактычным матэрыяле. Так, у аснову вядомых ваеных апавяданняўпра партызана дзеда Міхеда,запісаных Анатолем Астрэйкам, пакладзены acaбістыяназіранніаўтара iаповедыяго таварышаў.

3 канца 1942 г. у адрас рэдакцыігазеты "Раздавімфашысцкую гадзіну" пачалі прыходзіць карэспандэнцыіад чытачоўМагілёўскай, Мінскай, Смаленскай, Палесскайабласцей. У свaixпісьмах чытачы расказваліпранепадробную цікавасць, з якой чытаецца імі газета, дзякавалі затрапны жарт, бадзёрае аптымістычнае слова, дзялілісясваімідумкаміiпачуццямі. Былыя супрацоўнікірэдакцыі ўспамінаюць, як, будучы у Маскве, зайшоўда iхпраслаўлены беларускіпартызан бацька Мінай. Ёнпаведаміў, што яго хлопцы-партызаны збіраюцца паслаць Гітлеру ліст, iпрасіўпісьменнікаўдапамагчы іму гэтай справе. Як вядома, Кузьма Чорны, АнатольАстрэйка склалі ад імяпартызан атрада Мінаяліст да Адольфа Гітлера. Гэты ліст быўнадрукаваны ў газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну" № 51 у чэрвені1942 г. iхутка стаўвядомы на ўвесь партызанскі край. Яго перапісвалі, падкідвалі ўзоны, наклейваліна дзвярах нямецкіх штабаў, камендатур, паліцэйскіх упраў.

Многія з твораў, надрукаваных у газеце "Раздавімфашысцкую гадзіну", увайшлі ўпартызанскіфальклор: у1946 г. экспедыцыя Акадэміінавук БССРпа зборыпартызанскага фальклора запісала на Віцебшчыне верш "Прыгоды дзеда Міхеда", якібытаваўу народзе як твор партызанскага фальклора.

Народнымісталі частушкіiпрыказкі, якія друкаваліся ўсвой час у газеце. Некаторыя з ix, асабліва прыказкі, з невялікміпераробкамібылізапісаны партызанамI.В. Гутаравым iзмешчаны ўяго кнізе "Барацьба iтворчасць народных мсціўцаў". Многія прыказкісустракаюцца ўзборніку "Беларускія прыказкіiпрымаўкіпад рэдакцыяй Я. Рапановіча (выданне Акадэміі навук БССР, 1958 г.).

Газета "Раздавім фашысцкую гадзіну" аказвала значны ўплыўу сэнсе афармлення iпадбору матэрыялаўна іншыя беларускія сатырычныя выданні, што вы-ходзліяк на не акупіраванай немцамі савецкай тэрыторыі, так iўпартызанскай зоне.3 газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну" ўixіншы раз перадрукоўваліся карыкатуры iсатырычныя тэксты. Па яе ўзору састаўляліся асобныя нумары лістоўкі-плаката "Партызанскае слова", якое выдавалася на Вілейшчыне.

2.2 "Партызанская дубінка","Партызанскае жыгала" і іншыя сатырычныя выданні

Побач з газетай "Раздавім фашысцкую гадзіну" ўМаскве некаторы час выходзіла iдругое значнае беларускае сатырычнае выданне - "Партызанская дубінка". "Партызанская дубінка" пачала сваё існаванне ўсакавіку1942 г. Спачатку яна выдавалася пры газеце "За свабодную Беларусь", а пазней стала самастойным выданнем ЦК КП (б) Б. Прызначалася "Партызанская дубінка" для засылкіўтыл ворага, да партызан. Названая "Партызанскай дубінкай" газета-лістоўка павінна была задавальняць патрабаванні, звязаныя з жыццём iбарацьбой народных мсціўцаўу тыле ворага. Трэба было, каб друкаванае слова, прысланае з-за лінііфронта, з Вялікай зямлі, раскрывала сапраўдную сутнасць фашысцкіх планаўiмерапрыемстваў, паказвала ілюзорнасць ваенных поспехаўфашысцкай арміі, накіроўвала чытачоўна актыўную барацьбу з ворагам, паведамляла жыхарам часова захопленай немцаміБеларусіаб становішчы на фронце iўтыле. Аднак невялкіфармат, выключна сатырычны характар лістка, рэдківыхад у свет - усё гэта абмяжоўвала магчымасці "Партызанскай дубінкі", iяна не адпавядала свайму прызначэнню. Каліж была зроблена спроба перабудаваць "Патызанскую дубінку" ўпатрэбным напрамку, атрымалася выданне, якоеамаль дакладна паўтаралагазету "Раздавімфашысцкую гадзіну". У сувязіз немэтазгоднасцювыхаду двух выданняў, якія адрозніваліся адзінад аднаготолькіназвай, рашэннем ЦК КП (б) Б было пастаноўлена спыніць выданне газеты "Партызанская дубінка",а газету "Раздавім фашысцкую гадзіну" ўдасканаліць, умацаваць творчы калектыўяе рэдакцыі, падняцімастацкіiідэйны ўзровень газеты, павялічыць яе тыраж. Такім чынам, на 19-м нумары ў сакавіку 1943 г. сатырычны лісток "Партызанская дубінка" спыніў сваё існаванне.

Беларуская сатырычная літаратура распаўсюджвалася не толькі праз спецыяльныя сатырычныя выданні "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка", але iіншымі шляхамі. Ужо ўпаміналіся такія выданні, як лістоўка-плакат "Партызанскае слова" iсатырычны лісток "Партызанскае жыгала". Апошні заслугоўвае асаблівай увагі, па-першае, як прыклад выдавецкай самадзейнасці партызан, па-другое, за свой канкрэтны iзлабадзённы сатырычны змест. "Партызанскае жыгала" друкавалася на ўпаковачнай паперы,кавалках шпалераўабо на лістках з вучнёўскіх сшыткаў. Клішэ для малюнкаўрабілася саматужным чынам з дрэва. Лісток карыстаўся вялікай папулярнасцюўнасельніцтва, якое само актыўна ўдзельнічала ўвыданні. Адзінз былых супрацоўнікаўрэдакцыі "Партызанскае жыгала", вядомы беларускіпісьменнікЯнка Брыль сведчыць, што сяляне навакольных вёсакнярэдка запісвалібытуючую ўнародзе сатыру, caмiскладалісатырычныя творы iрознымі шляхамізасылалісваю карэспандэнцыю ўрэдакцыі. Іншы раз, калікарэспандэнт адчуваўсябе бездапаможным літаратурна аформіць той цііншы сатырычны сюжэт, ён запісваўяго, як умеў, iдасылаўу рэдакцыю. Гэты факт з'яўляецца яскравым праяўленнем свядомасці, патрыятызму шырокіх масiсведчаннем сапраўднага аптымізму народа, якіпа вопытуведае, што смех - магутны сродак барацьбы iштоз каго смяецца народ,тойне можа быць страшным, а значыць iнепераможным. Нездарма Якуб Колас пісаў:

Стагнал і людз і - то ні чога,

Клял і - i гэта не бяда.

Кал і ж смяецца грамада,

То смех так і гаворыць многа.

( "Рыбакова хата")

Дасціпныя сатырычныя творы сустракаюцца на старонках многіх іншых падпольных выданняў, сярод якіх вызначаюцца вядомая ў партызанскім падполлі "Кніжка-малышка - фашыстам крышка", а таксама асобныя сатырычныя лістоўкі iплакаты, што выходзілі пры раённых газетах, iінш. Засылаліся да партызан асобныя нумары часопіса "Франтавая ілюстрацыя" (орган Галоўнага палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі) iгазеты "Фронтовой юмор" (выданне Палітупраўлення Заходняга фронта), дзе змяшчалася многа твораў беларускай сатырычнай літаратуры. Акрамя таго, пры газеце "Савецкая Беларусь" (орган ЦК КП (б) Б) выходзіў літаратурны дадатак, у якім таксама друкавалася вялікая колькасць сатырычных вершаў, жартаў iіншых твораў беларускіх пісьменннікаў, ды iна старонках самой газеты "Совецкая Беларусь", як iна старонках газет "За Советскую Беларусь" (орган Палітупраўлення Цэнтральнага фронта) i "За свободную Беларусь" (орган Палітупраўлення Калінінскага фронта), нярэдка пад шапкай "Па карку недавярку" можна было сустрэць сатырычныя вершы, частушкі, жарты, Тут жа друкавалі свае фельетоны iсатырычныя апавяданні К. Чорны, М. Лынькоў, I. Гурскі, M. Клімковіч iшш.

У многіх выпадках сатырычныя творы не мелі подпісаў, а калі iбылі падпісаны, то галоўным чынам псеўданімамі. Цікава, што Кузьма Чорны падчас вайны выступаў пад псеўданімамі Сымон Чарпакевіч, Арцём Чамярыца, Ігнат Булава з-пад Турава; Анатоль Астрэйка - Сымон Бравы, Якім Зорны, Ян Пясоцкі, Антон Бялевіч - Раман Таланіла; Пімен Панчанка - Тарас Паляшук; Макciм Лужанін - Алесь Даведка; Пятрусь Броўка - Андрэй Прыгода; П. Глебка - Язэп Касіла, Грыша Асот; Кандрат Крапіва - Астапчук; псеуданімам М. Сурма падпісваў свае творы малады беларускі паэт Мікола Сурмачоў, які загінуў у баях за Берлін.

Трэба адзначыць, што большасць непадпісаны твораў сустракалася ў першыя месяцы вайны. Ужо з 1942 г. Якуб Колас, Кандрат Крашва, Анатоль Астрэйка iіншыя пісьменнікі свае творы падпісвалі ўласнымі прозвішчамі ці вядомымі псеўданімамі. Гэта мела вялікае значэнне, бо твор, пад якім стаяла імя вядомага пісьменніка, спрыяў умацаванню духоўнай сувязі паміж чытачом iаўтарам, яднаў ixу адзіным пачуцці, адзіным парыве.

Сатырычныя матэрыялы, якія друкаваліся ў газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну", лістку "Партызанская дубінка", у цэнтральных iпадпольных газетах, плакатах iлістоўках, асаблівай папулярнасцю карысталіся сярод насельнщтва часова акупіраванай Беларусі. Яны дапамагалі партызанскім агітатарам праводзіць цікавыя гутаркі па вёсках. Многія творы жыxapaмiiпартызанамі завучваліся на памяць. На імправізаваны вечарынах самадзейнасці партызанскія артысты дэкламавалі творы Я. Коласа, А. Астрэйкі, М. Танка. Дзяўчаты спявалі такія частушкі:

Ci в ep зямлю кратае,

Фюрэр дзіркі латае.

Іх у Гітлера так шмат,

Што не хопіць фрыцу лат.

Вялікай папулярнасцю карыстаўся таксама верш К. Крапівы "Фрыцавы трафеі".

Маякоўскі лічыў, што слова ў сатырычным вершы ў першую чаргу павінна заклікаць. Такуюфункцыю надавалісваімплакатным вершам iбеларускіяпісьменнікі. У ixтворах ясна адчувалася заклічная інтанацыя. Гэтаму спрыяўне толькіагітацыйнызмест верша, але iяго сінтаксічная структура. Пабудаваныя на клічнай інтанацыі, кароткія, у два - чатырырадкі, яны ўбольшасцісваёй былівершамі-лозунгамі, вершамі-заклікамі. Напрыклад:

Товарищ, будь всегда на страже,

Раскрывай проделки вражьи.

Шпионов, диверсантов-змей

Разоблачить всегда сумей.

Альбо:

Будь суровым к брехунам,

Бей по длинным языкам !

Гэтыя радкі ўзятыя з трэцяга нумара газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну" (як ужо заўважалася, першыя часы выданне ўтрымлівала рускамоўныя матэрыялы). У тых жа выпадках, калі ў вершы не было выразна сфармуляванага закліку, заклік да канкрэтнага дзеяння ўсё роўна адчуваўся, дзякуючы выразнаму малюнку. Прыкладам гэтага можа паслужыць матэрыял, змешчаны ў № 8 газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну" пад назвай "Чего Гитлер хочет и что он получит".

Сатырычныя творы першага перыяду вайны, нягледзячы на ixагітацыйны характар, быліглыбока эмацыянальнымі. Гэтаму садзейнічалімова, якой яны пісаліся, спецыяльны падбор мастацкіх выяўленчых сродкаў, агульны гнеўны пафас, якім дыхала сатыра.

Трэба адхзначыць, што ўмове сатырычных твораўсустракаліся эпітэты iметафары з грубым iабразлівым адценнем: "пракляты", "вырадкі", "дурныя", "дурань", "апантаны", "шалёны", "задрыпаны фрыц", "кашчшалёны", "гад паўзучы", "азызлы немец", "заўшыўленая раць", "пёс наёмны", "трыбухатыя", "клыкастыя" iінш. Ужыванне такіхсродкаўiслоў, як "фрыц", "драп", "брэхаманія", "капут", "прусак", "папёрлі", "морда", "даць драла", "падох", "вылез бокам" iдругіх у іншычас iўіншых літаратурных жанрах магло быць не да месца, грубымпарушэннем літаратурнай этыкі. Але ўсатырычных творахтаго часу, калі "карычневая чума" фашысцкай навалы душыла нашу краіну, гэтыя словыслужылівыражэннем народнага гневу, пагарды iнянавісці. Трэба адзначыць, што словы гэтыя атрымалі права на бытаванне ўлітаратурнай мове толькіна пэўны перыяд. Гэтае права было абумоўленажыццём і дзейнічала столькічасу, колькі дазваляла жыццё. Паступова (са спадам у краіне агульнага напружання) многія з ixперасталіўжывацца. Праўда, таківыраз, як "гад паўзучы", яшчэ доўга, амаль усю вайну ўтрымліваўся ўсатырычнай літаратуры. Гэты народны выраз,вядомы ўсатыры яшчэ з вайны 1812 г., стаўтрадыцыйным у адносшах да ворагаўнашай краіны.

Многія творыпершага года вайныбыліпрысвечаны высмейванню няўдалай спробы немцаўабсталявацца на "зімовай кватэры" ўМаскве iЛенінградзе.

Кал і ласка! Вам кватэры?

Ад сяла i да сяла

Для салдат i афщэрау

Бура снегу намяла.

У кватэрах снежных чыста

Спецыяльна для фашыста ў.

Ў в ек не выйдзе з тых кватэр

Hi салдат, н i аф іц эр.

Пасля першых адчувальных удараў гітлераускія ваякі палі духам. Гітлер iяго кампанія шукалі сродкаў, каб падбадзёрыць сваіх салдат. Яны бачылі выйсце ў тым, што ўсю віну за ганебны правал свaixпланаў, абяцанняў звальвалі на рускі мароз. "Стары pycкiмаршал" - мароз, не аднойчы на працягу гісторыі служыў апраўданнем няўдач "заваёўшкаў" рускай дзяржавы. На мароз звальваўсвае няўдачы Напалеон, з чаго ўсвой час едка смяялася руская сатыра.

Блізкае знаёмства фашысцкіх прыхадняўз рускаю зімою было для іх надзвычай непрыемным. Ратуючыся ад марозу, яны выкарыстоўваліўсю сваю вынаходлівасць.

Беларусшя пісьменнікіўсвaixсатырычных творах у 1941-1942 гг. iпазней паказвалі, як змучаныя цяжкімі баямі, галодныя iнапалоханыя "рыцары "новай Германіі" толькіад адной думкіпра pycкiмароз упадаліўроспач. Пры гэтым фашысцкізахопнік маляваўся тут у самым камічным выглядзе, што не магло не прынізіць яго ўвачах чытача, а значыць iідэйна абяззброіць:

Ссінелы фрыц дрыжыць i плача:

"О, божа! Холад зно ў сабачы,

Зіма-разбойніца ідзе,

Дзявацца дзе, схавацца дзе?"

У зімні перыяд 1941 - 1942 гг. фашысцкая прапаганда ўнушала немцам у розных варыянтах адно iтое ж: не трэба ўпадаць у роспач, хутка прыдзе вясна, можна будзе наступаць, iтады ўжо ніхто не перашкодзіць нямецкай apмiiнанесці рускім сакрушальны ўдар.

Спадзяванні немцаў на выратавальную вясну iіxзаўчасныя выхваленні хуткай iпоўнай перамогай давалі ўдзячны матэрыял для сатыры, бо кожнаму было ясна, што палохае захопшчкаў не столькі pycкiмароз, як стойкасць савецкіх людзей. Нездарма К. Крапіва пісаў:

На суку сядз і ць варона,

А ў вароны забабоны:

"Дам вясною рус кі м бой

Пад Растовам i Масквой".

Покуль прыдзе час хвалёны,

П рыкладз ё м сваю руку.

Застанецца ад вароны

Толь кі пер'е на суку.

Незайздроснае становішча фашысцкіх ваяк, а разам з тым iixнастрой выступаюць у сатырычных творах беларускай літаратуры яшчэ больш непрыгляднымі ад таго, што пісьменнікі ўмелі знаходзіць для cвaixтвораў цікавыя формы. У многіх выпадках абыгрываліся вядомыя выразы iасобныя словы. Напрыклад, выраз "расхістаная іржавая машына Гітлера" быў выкарыстаны М. Танкам у вершы-подпісу, змешчаным у газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну" ў № 47.

Іржавую ваенную машыну

Ён латае i надзімае шыны,

Але з машыны гэтай i з яго

Толькі смурод выходзіць, не агонь.

Яна ўжо скр ыпіц ь у каля ін ах,

Не ў цячэш на ё й да Берл і на,

З яе зрабіў бы тольк і рэч адну ,

I зроб і м г эта - Гі тлеру тру н у !

У аснову сатырычных твораў былі пакладзены прыказкі або ідыяматычныя выразы накшталт "дастаць з-пад зямлі" (зброю або іншыя прыпасы, схаваныя ад немца), " картачны домік" (той, што будуе з геаграфічных карт Гітлер, марачы аб заваёве нашай краіны) і інш. Шырока выкарыстоўвалася ў беларускай сатыры таксама iстылізацыя. Гэта бывала тады, калі творы рабіліся ў выглядзе аб'яў, гандлёвых iтэатральных рэклам, афіш, розных парад iпавучанняў, даведнікаў, некралогаў, эпітафій, рэстаранных меню iнават запоўненай на Гітлера крымінальнай карткі.

Безумоўна, выданне спецыяльных беларускіх сатырычных органаў iмасавае друкаванне сатыры на старонках беларускай прэсы адыграла станоўчую ролю ў справе ідэалагічнай барацьбы з ворагам, асабліва ў яго тыле.

беларуская сатыра айчынная вайна

Заключэнне

Тэма беларускіх сатырычных выданняў перыяду Вялікай Айчыннай вайны выклікае і сёння, праз 65 год, непадробную цікавасць і, разам з тым, нечаканае захапленне творчым запалам і патэнцыялам народа, які апынуўся ў той час твар да твару перад небяспекаю татальнага вынішчэння. Але сатыра, смех зводзілі ў нішто самую галоўную, самую дзейсную зброю фашысцкай Германіі - страх перад нацыстамі, іх ідэйнае пераўзыходжанне над жыхарамі акупіраванай Беларусі. Той, з каго смяешся, ужо не можа выклікаць пачуццё ўсепаглынальнай боязі, што паралізуе сілы і апускае табе рукі.

Таксама важна адзначыць, што выхад сатырычных лістовак пачаўся ўжо ў ліпені 1941 года, з першых тыдняў вайны сатыра імкнулася падтрымліваць баявы дух і пазітыўны настрой беларусаў. Падчас жа вайны яна толькі стала больш тэхнічна арганізаванай і дасканалай у сваім літаратурным і выяўленчым напаўненні.

У сваёй рабоце я паказаў, што сатырычныя выданні арганізоўваліся не выключна па ўказцы партыйных вярхоў - не, падобныя выданні патрэбныя былі ў першую чаргу простаму народу, партызанам, салдатам, насельніцтву акупіраваных тэрыторый. Важнай месца тады займаў так званы "партызанскі фальклор", якому на старонках сатырычных газет і лістовак адводзілася даволі шмат месца. Побач друкавалі свае творы і прафесіянальныя пісьменнікі, якія ў ліхую гадзіну не пакідалі свайго народа - Кандрат крапіва, Максім Лужанін, Максім Танк, Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка і шмат іншых.

У выніку можна сказаць наступнае: калі на франтавой вайне перамаглі нашыя салдаты, самалёты і танкі, то на вайне ідэалагічнай перамогу атрымала наша сатырычная літаратура, якая ад пачатку Вялікай Айчыннай і да самага яе сканчэння не пераставала ганьбіць і высмейваць ворага - на старонках газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну", на старонках "Партызанскай дубінкі" і іншых выданняў, надзвычай папулярных як на фронце, так і на занятай ворагам тэрыторыі.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Багрова А.П. Беларуская сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны. - Мінск: БДУ, 1960 г.

2. Партызанская дубінка. 1941 - 1942 гг. №№ 1 - 12.

3. Раздавім фашысцкую гадзіну. 1941 - 1944 гг. №№ 2 - 16, 25, 32, 56 - 79, 115.